«Прэзідэнты не мусяць рабіць гэткіх учынкаў. Калі няма з кім ваяваць, бяры зброю – ідзі адзін»


Гадзінная гутарка Лукашэнкі з журналістам Савкіма Шустэрам была прысвечаная падзеям ва Украіне.

Кіраўнік Беларусі выказаўся з нагоды крызісу ўлады ў суседняй краіне, крымскага рэферэндуму і праехаўся па Януковічу.

Лукашэнка сказаў, што больш не лічыць свайго былога калегу прэзідэнтам. «Што датычыць Януковіча: ну, які ён для мяне прэзідэнт? Вось апошні ягоны выступ: таварышы, спадары, я жывы, здаровы, я галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі. Адразу пытанне: а дзе твая армія?».

«Калі няма з кім ваяваць, бяры стрэльбу, ідзі адзін. Заб’юць… Мы ўсе будзем там рана ці позна. Але ні тваім сябрам, ні тваім сваякам, ні тваім сынам за цябе сорамна потым не будзе», – дадаў Лукашэнка.

Інтэрв’ю Лукашэнкі ў праграме «Шустэр Live» выйдзе ў эфір 28 сакавіка а 20:30 паводле беларускага часу.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў