Перад штурмам: на апошнім караблі ў аблозе спявалі «Ляпісаў» (відэа)


Тральшчык «Чаркасы» найдаўжэй супраціўляўся расейскім акупантам – маракі адбівалі спробы штурму і спрабавалі прарвацца ў адкрытае мора. У сеціве з’явілася відэа – чальцы экіпажу, узброеныя самаробнымі дручкамі, спяваюць песню «Воины света» гурту «Ляпіс Трубяцкі».

{movie}Перад штурмам: на апошнім караблі ў аблозе спявалі «Ляпісаў» |right|15524{/movie}

У аўторак цягам дзвюх гадзінаў расейскі спецназ штурмаваў «Чаркасы». Для штурму выкарыстоўвалі баявы верталёт і тры быстраходныя катары. Судна захапілі з выкарыстаннем святлошумавых гранатаў. Гэта быў апошні карабель у Крыме, які не спусціў украінскі сцяг.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў