У затрыманых апазіцыйных актывістаў з Берасця шукаюць наркотыкі


Георгія Дзмітрука і Змітра Шухрая затрымалі пасля іхнай сустрэчы з генеральным консулам Украіны. Цяпер іх трымаюць у Ленінскім РАУСе Берасця.

У раённым аддзеле ўнутраных справаў міліцыянты паведамілі, што правяраюць інфармацыю, паводле якой актывісты меліся перавозіць наркотыкі. Актывістаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Шурхая і Дзмітрука ўжо праверылі на прадмет наркатычнага і алкагольнага ап’янення.

Георгій Дзмітрук узначальвае Камітэт салідарнасці з Украінаю, наступнае паседжанне якога мелася прайсці заўтра. Абмяркоўвацца мусіў шырокі спектр пытанняў – ад назірання на ўкраінскіх прэзідэнцкіх выбарах да акцыяў салідарнасці з украінскім народам.

ЮВ паводле БелаПАН

Стужка навінаў