«Yandex» далучыў Крым да Расеі, а «Google» пакінуў паўвыспу ў складзе Украіны


У сэрвісе «Яндекс.Карты» паўвыспа будзе адначасова і расейская, і ўкраінская. Тэрытарыяльная прыналежнасць рэспублікі будзе залежаць ад месца карыстання віртуальнымі мапамі.

Карыстальнікі з Расеі будуць бачыць Крым у складзе РФ. На тэрыторыі ж нашай паўднёвай суседкі Крым застанецца ўкраінскім.

Zrzut ekranu 2014-03-24 o 15.10.54

Мапы «Google», незалежна ад месца карыстання «Google.Map», паказваюць прыналежнасць Крыму Украіне.

Сёлета на паўвыспе прайшоў рэферэндум, на якім, паводле афіцыйнай версіі, больш за 96 % галасоў аддалі на карысць далучэння да Расеі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў