ЦВК: выбары ў мясцовыя саветы адбыліся (+ фотарэпартаж)


Завершанае галасаванне на выбарчых участках. Паводле ЦВК, яўка выбаршчыкаў первысіла 70 %. У якасці кандыдатаў у выбарах бралі ўдзел каля 22 тысячаў асобаў. Участковыя выбарчыя камісіі распачалі падлік галасоў.
Найбольш актыўна, згодна з інфармацыяй ЦВК, галасавалі у Магілёўскай і Гомельскай абласцях — 76,16 і 76,1 % адпаведна. У Віцебскай вобласці прагаласавалі 75,52 % выбаршчыкаў, Менскай — 71,78%, Гарадзенскай — 70,82 %, Брэсцкай — 68,66 %, Менску — 58,55% (інфармацыя па стане на 18:00).
Незалежныя назіральнікі адзначаюць значную колькасць парушэнняў. Гэтак паводле інфармацыі інтэрактыўнай платформы грамадзянскага маніторынгу за выбарамі «Electby.org» ад пачатку галасавання зафіксавана больш за сотню парушэнняў рознага характару. Найбольш парушэнняў зафіксаваныя ў Менску – гэта ціск на назіральнікаў, знаходжанне працаўнікоў міліцыі ў месцах галасавання, галасаванні выбаршчыкаў па пашпартах сваякоў.
У сувязі з выбарамі беларуская міліцы пераведзеная на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Паводле МУС правапарушэнняў на выбарчых участках не выяўлена.
МЛ, belsat.eu
Стужка навінаў