Як у Менску ездзілі на роварах па сценах (фота)


Менскія аматары экстрэмальнага спорту адкрылі роварны сезон, сумясціўшы гэтую падзею з адкрыццём першага ў Беларусі крытага парку для трэнаванняў і спаборніцтваў на адмысловых трукавых роварах.

У зале будынку на вуліцы Солтыса 187, раздзеленай на дзве зоны – fly і street, велаакрабаты спаборнічалі ў майстэрстве валодання сабою і веламашынаю ў дзвюх групах, сфармаваных, зыходзячы з досведу катання.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў