У Менску затрымалі кандыдата ў дэпутаты ад АГП Антона Жылко


Актывіста затрымалі ля ўваходу ў метро на станцыю «Трактарны завод».

Антон Жылко разам са сваёй даверанаю асобаю Ганнаю Канапацкай раздаваў запрашэнні на сустрэчу з выбарнікамі, якое мела адбыцца сёння ў актавай зале СШ № 87 (вул. Шчарбакова, 23) а 18:00 гадзіне, паведаміла прэс-служба АГП.

Як распавялі сведкі затрымання, кандыдата схапіла дзве асобы ў цывільным. Тэлефон актывіста не адказваў, таму Ганна Канапацкая звярнулася ў Партызанскі РУУС. Як высветлілася, Антон Жылко перабывае там. Яго затрымалі, ідзе разбіральніцтва.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў