Ці спрацуе ў Беларусі «музейны маркетынг»?


Статычныя і састарэлыя экспазіцыі, недахоп наведнікаў і працаўнікоў. Музейная галіна перажывае стагнацыю. Пасля аб’яднання ў аблвыканкамах аддзелаў ідэалогіі ды культуры, ператварэння музеяў у філіялы колькасць музейных работнікаў зменшылася ўдвая.

Ці трэба сучасным музеям каардынальна мяняць падыход да сваёй працы, каб заахвоціць людзей адарвацца ад тэлевізараў і манітораў ды прыйсці паглядзець экспазіцыю, абмяркоўвалі ў крэатыўнай прасторы “Цэх”. Дыскутаваць пра музей з ініцыятывы кампаніі «Будзьма беларусамі» сабраліся гісторыкі, мастацтвазнаўцы, музейнікі. Абмяркоўвалі тут пакуль новы для Беларусі панятак «музейнага маркетынгу».

«Праблема ў тым, што мы не рыхтуем кадраў адпаведна часу, – адзначыла выкладчыца Універсітэту культуры і мастацтва Тэрэза Глушакова. – Рыхтуюць навуковых супрацоўнікаў, якія выдатна ведаюць сваю справу, захоўваюць. Але апрача гэтага трэба прасоўваць гэта да спажыўца. Тое, што мы казалі пра музейны маркетынг, гэта вельмі важна”.

Некаторыя зрухі ў падыходах усё ж ёсць. Штогод ладзіцца Ноч музеяў. У Нацыянальным мастацкім – вольны ўваход для жыхароў пэўных вуліцаў і вулічныя выставы. У Купалаўскім – інтэрактыўная экспазіцыя. Адмыслоўцы настойваюць на тым, што музей мае перастаць трансляваць і мусіць пераўтварацца ў пляцоўку для самарэалізацыі. Бяда ў тым, што гэтага рабіць няма каму.

«У некаторых структурах можна было б скарачаць для эфектыўнасці працы. Праблема ў тым, што скарачэнне колькасці супрацоўнікаў не прывяло да аўтаматычнага павелічэння заробкаў тым, хто застаўся», – сведчыць кіраўнік Беларускага камітэту ICOM Аляксандр Зіменка.

Думаць творча перашкаджаюць і музейныя жыроўкі, аплочваць якія кожная ўстанова мусіць з заробленых уласнымі сіламі грошай.

Іншыя тэмы: Славенскі тэатр «Сэнзорыюм» паказвае спектаклі пры дапамозе цемры, гукаў і дотыкаў. У Расеі забаранілі чарговы канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» і 10 канцэртаў «Океана Ельзи».

{movie}Ці спрацуе ў Беларусі «музейны маркетынг»? (Агляд падзеяў культуры 20.03.2014) |right|15438{/movie}

Юлія Катаржынская, Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў