«Як пакараць Пуціна». Аляксей Навальны прапанаваў свае санкцыі супраць Расеі


Прапановы ўвесці санкцыі паступілі ад расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. У артыкуле «Як пакараць Пуціна» ў амерыканскай газеце «The New York Times» ён прапанаваў Захаду замарозіць фінансавыя актывы, канфіскаваць уласнасць найбуйнейшых расійскіх бізнесоўцаў і алігархаў і забараніць ім уезд у Еўразвяз і ЗША.

Пра чарговы этап абмежавальных захадаў супраць Расеі, які будзе ўключаць эканамічныя крокі, пашырэнне колькасці замарожаных актываў, а таксама забароны на ўезд для чыноўнікаў, заявіла Ангела Мэркель.

Аднак як перадае «Голас Амерыкі», большасць краінаў ЕЗ схіляюцца да таго, каб на будучым двухдзённым саміце зрабіць паўзу і прытрымаць фінансава-эканамічныя санкцыі супраць Расеі. На меркаванне еўрадэпутатаў, увядзенне фінансавых санкцыяў супраць Расеі яшчэ больш можа дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне.

Тым часам Вярхоўная Рада Украіны прыняла дэкларацыю аб барацьбе за вызваленне Украіны. За адпаведны законапраект прагаласавалі 276 народных дэпутатаў. Напярэдадні паводле вынікаў пасяджэння Савету нацыянальнай бяспекі і абароны міністэрстваў замежных справаў Украіны даручыў ўвесці візавы рэжым з Расеяй. Аднак, як піша «Інтэрфакс», Кіеў вырашыў не спяшацца з гэтым рашэннем і пераходзіць да паездак у Расею з замежнымі пашпартамі.

Аб адмове ўвядзення візавага рэжыму з Украінаю выказалася і беларускае Міністэрства замежных справаў. У ведамстве падкрэслілі, што будуць аказваць любую неабходную консульскую дапамогу беларускім грамадзянам ва Украіне і Крыме.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў