8 «закладнікаў Пуціна» вызваленыя ў Крыму


Аб гэтым ў Facebook паведаміў дэпутат Вярхоўнай Рады Анатоль Грыцэнка, сын якога быў сярод людзей, затрыманых прадстаўнікамі самаабвешчанай ўлады Крыму.

Самі вызваленыя актывісты «Цэнтру журналісцкіх расследаванняў» кажуць, што ўсе яны зазнавалі катаванні падчас допытаў. Двое з вызваленых адпраўленыя ў шпіталь – у абодвух стралялі з траўматычнай зброі, кулі затрымаліся ў целе і нагах.

Закладнікаў трымалі ў падвале рэспубліканскага ваенкамату ў Сімферопалі. Паводле актывістаў, цяпер там месціцца чачэнскае спецпадраздзяленне.

Адзін з крымскіх актывістаў Сяргей Кавальскі перадаў, што гэтых людзей абмянялі, аднак на каго менавіта, не ўдакладняецца.

Сярод 8 вызваленых грамадскія актывісты і ваенныя: камандуючы ВМС Украіны контр-адмірал Сяргей Гайдук, Міхаіл Вдоўчанка , які знік пасля антываеннага мітынгу, актывісты Міхаіл Давідзенка , Максім Трывідзенка, Сяргей Супрун, Юрый Шаўчэнка.

На адміністрацыйнай мяжы паміж Крымам і Херсонскай вобласцю каля вёскі Чонгар на свабоду выйшлі Анатоль Кавальскі і Андрэй Щекун.

Застаецца невядомай доля яшчэ дваіх – Грузінава і Пілунскага, аднак па папярэдняй інфармацыі яны павінны быць вызваленыя цягам дня. Яшчэ двух актывістаў адпусуцілі раней. Сярод выкрадзеных была таксама дзяўчын, па словах нардепа, таксама адпусцілі напярэдадні.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў