Украіна ўводзіць візавы рэжым з Расеяй і выходзіць з СНД


Праз некалькі гадзінаў уезд ва Украіну для грамадзянаў Расеі мае быць толькі на падставе замежных пашпартоў.



Украіна пачне працэдуру выхаду з Садружнасці незалежных дзяржаў, а таксама ўвядзе візавы рэжым з Расеяй, заявіў на брыфінгу сакратар Савету нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій.

Савет нацыянальнай бяспекі і абароны даручыў таксама Міністэрству замежных справаў Украіны ў самыя кароткія тэрміны ўвесці візавы рэжым з Расейскай Федэрацыяй.

Паводле словаў Парубія, ужо праз некалькіх гадзінаў мае быць уведзены ўезд для грамадзянаў Расеі на тэрыторыю Украіны выключна па замежных пашпартах.

16 сакавіка ўлады Крыму правялі рэферэндум, законнасць якога прызналі толькі Масква і Пхеньян, ды заявілі, што амаль 97 % тых, хто прымаў у ім удзел, прагаласавалі за далучэнне Крыму да Расеі.

18 сакакавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін папрасіў парламент прыняць у склад Расеі два новых суб’екты – Крым і Севастопаль.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў