Стала вядома пра смерць журналіста Аляксандра Ганісеўскага. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, цела Аляксандра без прыкметаў гвалтоўнай смерці знайшлі ў вадаёме ў Мікашэвічах. Інфармацыі ж ад афіцыйных асобаў пакуль няма.
{movie} Знайшлі загінулым (19.03.2014)|right|15431{/movie}
Выпускнік журфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, 29-гадовы Аляксандр Ганісеўскі жыў і працаваў у расейскай сталіцы, вёў свой блог на сайце “Эхо Москвы”. У сваіх публікацыях Ганісеўскі нярэдка крытыкаваў дзеянні як беларускіх, гэтак і расейскіх уладаў. З Масквы ў родныя Мікашэвічы Аляксандр вярнуўся, каб даглядаць хворага бацьку. У дзень знікнення ён выйшаў з бацькоўскага дому без тэлефона і дакументаў.
Марцін Ярскі, “Аб’ектыў”, belsat.eu