Выступаючы за вітрынным шклом, прафесійныя танцоры меліся нагадаць гарадзенцам, што варта дбаць пра прыгожае цела.
У Гародні прайшла чарговая сацыяльная акцыя з удзелам балету Яўгена Якуша. Танцоры, загрымаваныя пад лялек Барбі ды Кена, станчылі ў цэнтры гораду ў вітрынах крамы «Гражына». Выступоўцы імітавалі рухі ажыўленых лялек.
Вобразы былі прыдуманыя дэнс-стылістам Olga Co, музычнае афармленне запісаў дыджэй Модна. Акцыю прысвяцілі здароваму ладу жыцця і прыгажосці чалавечага цела.
МЯ, belsat.eu