«Мы мусім урэгуляваць пытанне адносна незаконнага захопу зямлі татарамі пасля развалу Савецкага Саюзу», – заявіў у інтэрв’ю «РИА Новости» віцэ-прэм’ер самаабвешчанай рэспублікі Рустам Тэміргаліеў.
Мы гатовыя вылучыць і легалізаваць шмат якія іншыя зямельныя надзелы,сказаў прадстаўнік сепаратысцкага ўраду.
70 гадоў таму крымскіх татараў, гістарычных жыхароў рэгіёну, Сталін дэпартаваў у масавым парадку ў Цэнтральную Азію. На пачатку 1990-ых частка татараў вярнулася на сваю зямлю ў Крым. На той момант у іх не было прававых падставаў, каб вярнуць зямлю, якою яны валодалі да дэпартацыі.
Дэпартаваная крымская татарка.
Шмат хто з крымскіх татараў будаваўся на незапатрабаваных землях.
18 траўня 2014 г. споўніцца 70-я гадавіна дэпартацыі крымскіх татараў.
{movie}Урывак з фільму “Хайтарма” пра высяленне крымскіх татараў|right|15416{/movie}
ЮВ, belsat.eu