У Крыме Самаабарона захоплівае вайсковыя аб’екты (відэа)


На штурм ідуць сябры Самаабароны Крыму, у асноўным бяззбройныя, разам з імі – жанчыны. Расейскія вайскоўцы захопліваюць аб’екты пасля таго, як цывільная «самаабарона» адцясняе ўкраінскіх жаўнераў. Апошнія не выкарыстоўваюць зброі супраць цывільных.

{movie}Расейскі віцэ-адмірал Аляксандр Вітко на украінскай базе|right|15414{/movie}

Гэтак, Самаабарона Крыму разам з расейскімі вайскоўцамі ўварвалася на тэрыторыю штабу ВМС у Севастопалі. У Новаазёрным з дапамогаю машыны хуткай дапамогі выламалі браму штабу паўднёвай ваенна-марской базы, а расейскія вайскоўцы занялі КПП.

У Севастопалі прарасейскія сябры Самаабароны ўварваліся на тэрыторыю марской вайсковай базы. Сёння туды прыбыў кіраўнік расейскага Чарнаморскага флоту віцэ-адмірал Аляксандр Вітко. У захопленых вайсковых будынках самаабаронаўцы здымаюць украінскія сцягі ды гербы і вешаюць расейскую сімволіку.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў