Андрэй Казакевіч: Расея змяняе правілы гульні


Пасля рэферэндуму ў Крыме расейска-ўкраінскі канфлікт перайшоў у іншую стадыю. «Канфігурацыя дачыненняў паміж Расеяй і Украінаю, а нават дачыненні Расеі з краінамі ўсходне-еўрапейскага рэгіёну кардынальным чынам змяніліся», – гаворыць госць праграмы «Размова Мацкевіча» палітолаг Андрэй Казакевіч.

{movie}Андрэй Казакевіч: Расея змяняе «правілы гульні»|right|15411{/movie}

Расея дазваляла сабе ўмяшанне ў справы суседніх краінаў праз фінансаванне палітычных партыяў, подкуп прэзідэнтаў, магутны медыяўплыў. Акупацыя Крыму – гэта дзеянні на іншым узроўні, па-за межамі дазволенага. «Мы бачым разгубленасць у свеце – як ставіцца да таго, што адбылося. Разгубленасць ЗША і ЕЗ, вялікай колькасці аналітыкаў, якія ў большасці не прагназавалі такі сцэнар. І сапраўды, Расея, чарговы раз прагуляўшы паводле канвенцыйных правілаў гульні – у 2004 годзе і ў лютым 2014-га, цяпер вырашыла гэтыя правілы гульні змяніць», – гаворыць Андрэй Казакевіч.

Паводле госця праграмы, за апошнія пяць гадоў у Расеі адбылася радыкалізацыя нацыяналістычных і шавіністычных настрояў, сярод іншага ў кіраўніцтве краіны. «Можа, нават ад сярэдзіны 2000-х мы можам фіксаваць пераключэнне на ідэю таго, што Расея мае права ўмешвацца. У публічнай прасторы пачынае дамінаваць ідэя пра агульны народ, з’яўляецца такі феномен, як украінафобія ў кіраўніцтва Расеі».

Медыі паведамляюць пра тое, што на вуліцах Беларусі мінакам раздаюць расейскія сцяжкі. Ці гэта не чарговы наступ Расеі ў нашай краіне? «Цяперашнія падзеі змабілізавалі нацыяналістычную «расейскую лінію». Такога кшталту тып мыслення абсалютна пазітыўна могуць успрымаць каля 20 % беларускага насельніцтва, бо яны жывуць у расейскім кантэксце, глядзяць расейскае тэлебачанне, – гаворыць госць праграмы. – У цяперашнім канфлікце Беларусь аказалася вельмі ўразлівая ў інфармацыйным плане. Шмат якія ідэі, закінутыя з Масквы дзеля мабілізацыі прыхільнікаў Расеі, спрацавалі». На думку палітолага, каб супрацьстаяць падобным з’явам, трэба змяняць інфармацыйную палітыку і палітыку ідэнтычнасці.

Глядзіце больш у «Размове Мацкевіча».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў