Дыхаць усё цяжэй. Гарадзенцам не стае чыстага паветра


Прымежная Горадня ачоліла спіс самых забруджаных гарадоў Беларусі.

Паводле Белстату, у 2013 годзе выкіды забруджаных рэчываў у атмасферу гораду склалі 11 000 тонаў. Найбольшы ўнёсак у забруджванне навакольнага асяроддзя зрабілі такія прадпрыемствы, як “Горадня Азот”, “Хімвалакно”, “Камбінат будаўнічых матэрыялаў”.

{movie}Гарадзенцам не стае чыстага паветра|right|15410{/movie}

“Горадня Азот” недасягальна адарваўся ад іншых прадпрыемстваў. На долю гіганта хімічнай прамысловасці прыпадае большасць выкідаў ад агульнай колькасці. Аб’ёмы выкідаў павялічваюцца штогод у сярэднім на 3 %.

Істотна паўплываюць на якасць паветра і жалезныя коні. Колькасць аўтамабіляў на тэрыторыі Гарадзеншчыны за апошнія гады значна павялічылася і перавысіла 500 000 адзінак.

Паводле аб’ёму шкодных выкідаў аўтамабілі далёка наперадзе прадпрыемстваў – на іх сумленні прыкладна 70 %.

Праблема і з азеляненнем гарадской прасторы. Будаўніцтву новых мікрараёнаў у Горадні традыцыйна спадарожнічае знішчэнне зеляніны.

Эксперты міжнароднага агенцтва вывучэння раку сцвярджаюць, што забруджанае паветра – адна з галоўных прычынаў анкалагічных і сэрцава-судзінных хваробаў.

Больш у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў