Гілары Клінтан: Пуцін не павінен пазбегнуць наступстваў


Іншым краінам рэгіёну таксама пагражае расейская агрэсія, калі Пуцін не панясе адказнасці за свае дзеянні ў Крыме, папярэдзіла былы дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан.

Клінтан, якая была кіраўніком амерыканскай дыпламатыі ў 2009–2013 гг. і ёсць патэнцыйным прэтэндэнтам на прэзідэнцкі пост у 2016 годзе, ацаніла апошнія падзеі як «вайну каштоўнасцяў» і заявіла, што Пуцін «спрабуе перакроіць мапу Еўропы пасля Другой сусветнай вайны».

Таксама яна заклікала Еўразвяз да зніжэння энергетычнай залежнасці ад Расеі, у тым ліку ў межах рэалізацыі праекту газаправоду з Азербайджану ў Еўропу і ўнутранай эксплуатацыі новых крыніцаў энергіі. «Расейцы могуць запалохаць, толькі калі ад іх залежыш», – дадала дыпламатка.

Міжнародная супольнасць працягвае рэагаваць на анексію Крымскага паўвостраву Расеяй. Спіс краінаў, якія ўводзяць санкцыі супраць Расеі, расце.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў