Анатолій Зымнін: Ніхто на Захадзе паміраць за Украіну не збіраецца


Паводле ўкраінскага журналіста, Украіна мусіць абараняць сябе самастойна.

{movie}Ніхто на Захадзе паміраць за Украіну не збіраецца|right|15399{/movie}

«Уваходжанне ў НАТО было б вельмі важным крокам украінскіх уладаў, які б паказаў, што краіна гатовая вайскова сябе абараняць, а не проста санкцыямі ці дамоўленасцямі. Аднак украінцы могуць разлічваць толькі на сябе. НАТО не ўвядзе свайго войска на тэрыторыю Украіны. Амерыка таксама ў сітуацыі, калі трэба праводзіць перамовы з Іранам, калі трэба раззбройваць іншыя краіны і баевікоў. Яны не кінуць сябе пад удар увядзеннем войскаў ва Украіну. Амерыканскія караблі не падыдуць, бо гэта будзе значыць, што расейскія караблі выйдуць ім насустрач і мы будзем мець другі кубінскі крызіс», – кажа суразмоўца «Студыі «Белсат».

На думку Анатоля Зымніна, вельмі важна цяпер вырашыць пытанне ўкраінскіх войскаў: «Сёння міф пра братэрства Расеі абрушыўся, бо ўсе ўкраінцы цяпер будуць памятаць пра тое, што Расея акупавала Крым. Трэба зрабіць усё, каб з годнасцю вывесці ўкраінскіх вайскоўцаў ды іхныя сем’і з тэрыторыі Крыму».

Больш у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў