Пуцін: Крым ніколі не будзе бэндэраўскім (відэа)


Сёння Уладзімір Пуцін сабраў дэпутатаў, прадстаўнікоў ураду і кіраўнікоў расейскіх рэгіёнаў, каб заявіць пра намер Крыму і Севастопалю далучыцца да Расеі.



14:50 Пуцін афіцыйна ўнёс у парламент Канстытуцыйны закон аб прыняцці ў склад Расеі двух новых суб’ектаў – гораду Севастопаль і Рэспублікі Крым.

{movie}Пуцін просіць далучыць Крым і Севастопаль да Расеі|right|15393{/movie}

14:48 Пуцін: абсалютная большасць крымчан і жыхароў Расеі “падтрымліваюць уз’яднанне Крыма і горада Севастопаля з Расейскай Федэрацыяй”.

14:40 «Звяртаюся да народу Украіны. Я хачу, каб вы нас зразумелі: мы не хочам нанесці вам шкоду, шкоду вашай нацыянальнай годнасці. Мы заўсёды паважалі тэрытарыяльную цэласнасць украінскай дзяржавы, у адрозненне ад тых, хто прынёс адзінства Украіны ў ахвяру палітычным амбіцыям. Хачу, каб вы мяне пачулі: не верце тым, хто палохае вас Расеяй, крычыць пра тое, што за Крымам будуць іншыя рэгіёны. Мы не хочам падзелу Украіны, нам гэтага не трэба. А што да Крыму, ён быў і застанецца і расейскім, і украінскім, і крымскататарскім. Але ён ніколі не будзе бэндэраўскім».

{movie}Крым ніколі не будзе бендэраўскім – Пуцін |right|15392{/movie}

14:31 Пуцін сцвярджае, што жыхары Крыму звярнуліся да яго з просьбай абараніць ад рэпрэсій. Ён паўтарыў, што расейскія войскі не ўрываліся ў Крым і дадаў: «Яны і так там былі». «Так, мы ўзмацнілі нашую групоўку, але пры гэтым нават не перавысілі максімальнай штатнай колькасці нашых узброеных сілаў у Крыме, а яна прадугледжваецца памерам 25 тыс. чалавек».

{movie}Пуцін: мы не ўводзілі войскі ў Крым. Яны і так там былі|right|15391{/movie}

14:28 “Легітымнай выканаўчай улады ва Украіне няма. Размаўляць няма з кім”.

14:23 «Я разумею, чаму ўкраінцы хацелі пераменаў: за гады «самастійності» ўлада іх дастала! Змяняліся прэзідэнты, прэм’еры, дэпутаты, але не змянялася іх стаўленне да краіны. Яны даілі Украіну».



14:20 Пры распадзе СССР Расея аказалася «абрабаванаю», а расейскі народ – «самым падзеленым на свеце».

14:16 Расея не абмяжуецца Крымам? «Пасля рэвалюцыі бальшавікі з розных прычынаў уключылі ў склад Украінскай саюзнай рэспублікі значныя тэрыторыі гістарычнага поўдню Расеі».

Паводле Пуціна, рашэнне аб перадачы Крыма было прыянтае з парушэннем канстытуцыйных нормаў.

14:09 «Быў час, калі да крымскіх татараў ужылі жорсткую несправядлівасць. Скажу адно: ад рэпрэсіяў тады пацярпелі мільёны людзей рознай нацыянальнасці ды перадусім – расейцы», – Пуцін пра савецкія рэпрэсіі супраць крымскіх татараў і неабходнасць рэабілітацыі. Пуцін мяркуе, што «будзе справядліва», калі ў Крыме будзе тры дзяржаўныя мовы: расейская, украінская і крымскататарская.

14:06 Паводле Пуціна, сённяшняе сустрэча – “жыццёва важная”. “У Крыме літаральна ўсё пранізана нашай агульнаю гісторыяй і гонарам”, – сказаў ён.

Паводле расейскай Канстытуцыі, да РФ можна далучыць іншыя дзяржавы. Напярэдадні прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб прызнанні незалежнасці Крыму.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў