Кандыдат у дэпутаты з Гомлю атрымаў грошы ва Украіне за жарты пра свіней (відэа)


Адзін з кандыдатаў на дэпутацтва ў Гомельскім гарсавеце Аляксандр Сацура перамог ва ўкраінскім тэле-шоў «Насмяшы коміка».

Жартаўлівыя песенькі маладзёна пра жывёлінаў ды ягоная артыстычнасць прынеслі Аляксандру 10 тыс грыўнаў (каля $ 1 тыс).

Вядоўца праграмы запытаў хлопца, ці прозвішча «Сацура» – японскае. Аляксандр жа адказаў: «Не, беларускае, чыстае, сваё, радное. Сацура абазначае, што ў майго баці ў вёсцы ўсе былі Сацуры, карацей».

{movie}Аляксандр Сацура з Гомлю на шоў “Насмяшы коміка”|right|15381{/movie}

Аляксандр Сацура – кандыдат на дэпутацтва ў Гомельскі гарсавет па Моладзевай акрузе №30. Кіраўнік ягонай кампаніі – вядомы грамадскі актывіст, ініцыятар грамадзянскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак.

Раней Аляксандр выступаў ва ўкраінскім конкурсе талентаў “X-фактар”, дзе скарыў журы і гледачоў беларускамоўнай версіяй гіта «Beggin» ад «Мэдкан» «Да цябе я еду, бэйба, у Брагiн».

ВШ, belsat.eu

Стужка навінаў