Кошт Крыму


Утрыманне ўкраінскай паўвыспы будзе абыходзіцца Расеі танней за датаванне Чачэніі, але даражэй за Абхазію і Паўднёвую Асецію.

У складзе Украіны Крым быў датацыйным рэгіёнам – больш за палову бюджэту рэгіёну складалі даплаты з дзяржбюджэту Украіны. Апроч таго, крымскім уладам дазволілі пакідаць у сябе падатак на прыбытак і акцызныя зборы, піша расейскае выданне Slon.ru.

У 2014 годзе на Крым з бюджэту Украіны мелі вылучыць прыблізна 13 млрд грыўняў ($ 1,4 млрд), з якіх 3 млрд грыўняў ($ 350 млн) – чыстыя датацыі.

Расеі давядзецца расшчодрыцца не толькі на крымскіх пенсіянераў, але і на шэраг інвестыцыйных праектаў. Плануюць падлучыць Крым да электрастанцыяў Краснадарскага краю (кошт падлучэння – $ 0,3–0,4 млрд). Акрамя таго, праз Керчанскую пратоку пабудуюць мост (кошт праекту – $ 3 млрд.). Будаваць яго будзе кампанія «Волгамост», якая належыць знаёмаму Уладзіміра Пуціна Аркадзю Ротэнбергу.

Zrzut ekranu 2014-03-17 o 10.32.31

ЮВ паводле Slon.ru

Стужка навінаў