«Ляпісы» заяўляюць, што самараспускаюцца (відэа)


«Самае ганебнае, самае пошлае, самае недарэчнае, што можа адбыцца з рок-групаю, – гэта сустрэць 25-гадовы юбілей, – заявіў лідар гурта Сяргей Міхалок у сваім відэазвароце. – Група «Ляпіс Трубяцкі» самараспускаецца, мы адыграем вясновы ды летнія сэты, а 1 верасня «Ляпіса Трубяцкога» больш не будзе».

{movie}«Ляпісы» заяўляюць, што самараспускаюцца |right|15367{/movie}

Музыка дадаў, што пазней паведаміць пра далейшыя планы.

«Я зняў з сябе рок-карону, мантыю найвялікшага рок-клоуна ў гісторыі ды – так, я распускаю гурт «Ляпіс Трубяцкі». І дзякаваць Богу! Быццам зняў з шыі цяжкі камень, які цягнуў мяне на дно герантакратыі», – сказаў Сяргей Міхалок.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў