Крым пад наглядам расейскага спецназу «вяртаецца дадому» – пад крыло Масквы


Паводле вынікаў рэферэндуму, 95,7 % выбарнікаў прагаласавалі за далучэнне Крыму да Расеі. Законнасць правядзення галасавання прызнае толькі Масква і Пхеньян.



{movie}Севастопаль: святкаванне з нагоды вынікаў рэферэндума|right|15364{/movie}

Яўка, паводле непрызнаных уладаў Крыму, склала 83 %. Рэферэндум адбываўся пад наглядам расейскіх вайскоўцаў, што захапілі паўвыспу.

У Севастопалі прарасейска настроеныя мясцовыя жыхары чакалі вынікаў рэферэндуму на цэнтральнай плошчы гораду. Большасць яшчэ да абвяшчэння вынікаў галасавання пачалі святкаваць перамогу.

Чакаюць, што да канца тыдня расейская Дзяржаўная Дума разгледзіць законапраект аб далучэнні Крыму да Расейскай Федэрацыі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў