«Пуцін, дапамажы!»: працягваюцца прарасейскія акцыі ў Данецку (фота)


У Данецку прайшоў масавы мітынг падтрымання рэферэндуму аб аддзяленні Крыму ад Украіны. На акцыі сабраліся прыблізна 5 тыс. прарасейскіх актывістаў.

Акцыя праходзіў пад расейскімі сцягамі і сепаратысцкімі лозунгамі. Удзельнікі скандавалі «Гестапа!», «Начальніка!», «Пуцін, дапамажы!» і «Ганьба СБУ!».

Таксама яны патрабуюць вызвалення гэтак званага «народнага губернатара» Паўла Губарава, арыштаванага на 2 месяцы ў падазрэнні арганізацыі масавых закалотаў і сепаратызме. Менавіта самаабвешчаны губернатар Данецкай вобласці заклікаў жыхароў рэгіёну 15-га і 16-га сакавіка сабрацца, каб «паказаць сваё адзінства волі і духу».

Удзельнікі акцыі спрабавалі штурмаваць будынак Упраўлення СБУ. Адзін з мітынгоўцаў залез на брыль будынку і сарваў сцяг Украіны, узняўшы замест яго сцяг Данецкай Рэспублікі.

Нагадаем, двойчы такія «мірныя» мітынгі канчаліся захопам будынку Данецкага абласнога савету і абласной дзяржаўнай адміністрацыі, а 13 сакавіка на плошчы Леніна прарасейскія актывісты напалі на ўдзельнікаў мітынгу за адзінства Украіны – загінулі 3 асобы.

ДР, belsat.eu, паводле unian.netg

Стужка навінаў