З сёння баявыя самалёты дзяжураць на аэрадроме ў Лунінцы


На аэрадроме ў Лунінцы прызямліліся верталёты МІ-8 і знішчальнікі МіГ-29.

З 15 сакавіка яны заступаюць на баявое дзяжурства. Пра гэта парталу «Медиа Полесье» паведаміла крыніца, якая пажадала застацца невядомаю.

Знішчальнікі – беларускія, базуюцца на авіябазах у Баранавічах і Пружанах. Яны ўкамплектаваныя ракетамі далёкага і блізкага дзеяння. Інфармацыя пра колькасць авіятэхнікі ды ўзбраенняў не выдаецца. Таксама прыбыла вялікая група вайскоўцаў: лётчыкі, інжынерны склад, група кіравання палётамі.

Раней «Белсат» паведамляў пра тое, што на лётнішчы ў Бабруйску прызямліліся шэсць знішчальнікаў Су-27 і тры вайскова-транспартавыя самалёты ВПС РФ з авіяцыйна-тэхнічным персаналам.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў