Актывістка Марыя Макарава: Вельмі непрыемна адчуваць сябе акупанткаю


Госць «Гарачага каментара» – Марыя Макарава, грамадская актывістка, навучэнка Польскай акадэміі навук.

Спачатку Марыя была адзінаю грамадзянкаю Расеі, якая выходзіла пад амбасаду сваёй краіны ў Варшаве з транспарантамі супраць палітыкі Пуціна ва Украіне. Пасля да яе падцягнуліся і іншыя расейцы, якім стала сорамна за паводзіны прэзідэнта Расеі.

{movie}Актывістка Марыя Макарава: Вельмі непрыемна адчуваць сябе акупанткаю|right|15337{/movie}



Паводле актывісткі, яна атрымлівае шмат паведамленняў ад розных людзей пра тое, што яна – ахвяра амерыканскай прапаганды.

«Вельмі непрыемна адчуваць сябе акупанткаю, нават сітуацыя, калі ў нас былі няшчырыя выбары або калі людзі былі супраць. Аднак гэта нашыя ўнутраныя праблемы. Нашая краіна не пераходзіла ў іншыя краіны СНД і нашыя войскі не стаялі ў Крыме», – дадае суразмоўца.

На думку Марыі, самы галоўны пасыл ейнага перабывання пад амбасадаю такі, «што Расея – гэта не Пуцін, Расея – гэта мы. Вельмі шмат людзей не падтрымліваюць прэзідэнта Расеі».

Больш – у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў