Рукі бы ім паадсякаць


Менчукі пра эфектыўныя метады барацьбы з карупцыяй.

Калі б за хабар адсякалі рукі, то ў дэпутатаў расейскага парламенту былі б не кнопкі для галасавання, а педалі. Гэты анекдот не менш паспяхова можна перанесці і на беларускую рэчаіснасць. Беларусь ў спісе краінаў з самым высокім узроўнем карупцыі – прыблізна на тых самых прыступках, што і Расея. Недалёка ад нас – і Украіна.

Жыхары Менску па-рознаму глядзяць на метады барацьбы з казнакрадамі. Есць тыя, хто прапаноўвае вярнуць Савецкі Саюз і гэткім чынам развязаць пытанне хабарніцтва. Некаторыя прапаноўваюць уводзіць больш жорсткія пакаранні. Але нямала і тых, хто разумее прычынна-следчую сувязь паміж высокім узроўнем карупцыі ды нізкім узроўнем жыцця.

Больш адказаў – у відэаматэрыяле!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў