Найбліжэйшыя паплечнікі Пуціна трапілі ў спіс непажаданых


Паводле нямецкага выдання «Більд», у межах запланаваных санкцыяў супраць Расеі, ЕЗ і ЗША маюць намер забараніць выдачу візаў 13 уплывовым расейцам. Захад можа выкарыстаць санкцыі супраць Расеі ўжо 17 сакавіка, калі ў Крыме не адменяць рэферэндуму, правядзенне якога запланавана на 16 сакавіка.

Паводле інфармацыі газеты па выніках сустрэчы дзяржаўнага сакратара ЗША Джона Керы і кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Кэтрын Эштан, пакуль у спісе фігуруюць імёны васьмі асобаў з найбліжэйшага атачэння прэзідэнта Расеі.

У спісе значацца: міністр абароны Сяргей Шайгу, кіраўнік Федэральнай службы бяспекі Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Сяргей Іваноў, віцэ-прэм’ер Дзмітрый Рагозін, сакратар Савету нацыянальнай бяспекі Нікалай Патрушаў, кіраўнік Федэральнай службы бяспекі Аляксандра Бортнікава.

Забарона на ўезд у ЕЗ і ЗША таксама можа закрануць кіраўніка «Газпрому» Аляксея Мілера і ягонага калегу з прадпрыемства «Роснефть» Ігара Сечына, кіраўніка інфармацыйнага агенцтва Расіі Дзмітрыя Кісялева, камандзіра Чарнаморскага флоту, віцэ-адмірала Аляксандра Вітко і лідара нацыяналістычнай ліберальна-дэмакратычнай партыі «Расея» Уладзіміра Жырыноўскага.

Паводле звестак «Reuters», папярэдні спіс высокапастаўленых чыноўнікаў РФ, на якіх будуць распаўсюджвацца фінансавыя санкцыі, налічвае каля 130 асобаў.

ДР, belsat.eu, паводле bild.de

Стужка навінаў