Сёння будуць судзіць актывістаў Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава


Былы палітвязень Павел Вінаградаў і ягоны паплечнік Аляксандр Арцыбашаў зніклі ўчора ўдзень, на тэлефанаванні не адказвалі.

Святлана, жонка былога палітзняволенага Паўла Вінаградава, напісала ў «Фэйсбуку», што абзваніла ўсе РУУСы, звязвалася з бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў, даведвалася, ці няма актывістаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, але ўсюды быў адмоўны адказ.

Толькі ўвечары Святлане ўдалося высветліць, што Паўла Вінаградава ўтрымліваюць на Акрэсціна. Аўтамабіль, на якім ездзілі ўчора актывісты, – на штрафной стаянцы.

«Наша Ніва» даведалася, што Арцыбашава таксама трымаюць на Акрэсціна. Паводле выдання, сёння над актывістамі мае адбыцца суд. За што будуць судзіць маладзёнаў – пакуль невядома. Ніякіх акцыяў яны ўчора праводзіць не планавалі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў