Лія Ахеджакава: З разумнымі тварамі кажуць пра радзіму, а самі хлусяць


Прапаганда ў Расеі закранула ўсіх, хто не хоча думаць і разбірацца, сказала “Белсату” Народная артыстка Расеі Лія Ахеджакава.

Пасля таго, як спадарыня Ахеджакава выказалася супраць дзеянняў расейскіх уладаў ва Украіне, яна атрымала каля 400 лістоў.

Людзі з усяго свету падзякавалі акторцы за ейнае падтрыманне Украіны і адвагу супрацьпаставіцца афіцыйнаму курсу Пуціна. «Баліць душа ў людзей, яны са слязьмі дзякуюць за тое, што мы не падтрымалі гэтай жахлівай прапаганды, якой цяпер усе нашыя інфармацыйныя каналы крычаць крыкам», – сказала спадарыня Ахеджакава.

{movie}Лія Ахеджакава: З разумнымі тварамі кажуць пра радзіму, а самі лгуць|right|15306{/movie}

Расейскія грамадзяне не маюць часу, каб звярнуцца да апазіцыйных медыяў, а, не разабраўшыся ў сітуацыі, прымаюць за праўду тое, што ім прапануюць расейскія прапагандысты, адзначыла акторка. Самым зневажальным спадарыня Ахеджакава лічыць тое, што расейскіх прапагандыстаў «за халуйства» ўзнагароджваюць ордэнамі «За заслугі перад Айчынаю».



Прапаганда, паводле спадарыні Ахеджакавай, закранула не толькі простых людзей, але і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія «не хочуць думаць і разбірацца». «Прасцей уключыць «скрыню», а там табе ўсё растлумачылі з сумленнымі тварамі патрыётаў… Усё пра радзіму, пра радзіму яны кажуць з сумленнымі тварамі ды хлусяць, хлусяць нахабна».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў