Атрымальнік «Оскара» Джэрэд Лэтаў наведаў Майдан (фота)


Бясстрашны амерыканскі актор і спявак выступіў у Кіеве з канцэртам сваёй групы «30 Seconds To Mars». Раней свае канцэрты ў сувязі з нестабільнаю сітуацыяй у сталіцы Украіны адмянілі такія гурты, як «Nine Inch Nails» і «Depeche Mode».

{movie}30 Seconds to Mars – Слава Україні/Героям Слава!|right|15305{/movie}

Актор вядомы паводле роляў у такіх фільмах, як «Рэквіем па мары», «Байцоўскі клуб», «Амерыканскі псіхапат». На пачатку сакавіка Джэрэд Летаў атрымаў узнагароду «Оскар» у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля другога плану» за ролю ў фільме «Дэласкі клуб пакупнікоў». Тады на цырымоніі ўзнагароджвання актор згадаў падзеі ва Украіне і ў Венесуэле ды адзначыў, што людзі ў гэтых краінах «змагаюцца за здзяйсненне сваіх мараў».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў