Еўрапарламент выступіў за прыпыненне стасункаў з Крамлём


Еўрапарламент прагаласаваў за рэзалюцыю аб Украіне і выступіў з ініцыятываю прыпыніць ўсе палітычныя стасункі з Расеяй да вывядзення войскаў з Украіны.

Рэзалюцыю Еўрапарламенту пад назвай “Уварванне Расеі ва Украіну” прынялі пераважнаю большасцю галасоў, напісаў еўрадэпутат Яцэк Сар’юш-Вольскі ў «Twitter’ы».

«Еўрапарламент заклікаў свайго прэзідэнта Марціна Шульца прыпыніць усе палітычныя адносіны з Дзяржаўнаю Думаю ды Саветам Федэрацыі Расеі да таго часу, пакуль расейскія войскі ва Украіне не будуць выведзеныя ў месцы іх сталай дыслакацыі ў адпаведнасці з існымі дамовамі», – гаворыцца ў рэзалюцыі.

Акрамя таго, Еўрапарламент асуджае акт агрэсіі ды ўварванне ў Крым і адзначыў, што рашэнне Рады ЕЗ прыпыніць двухбаковыя перамовы з Расеяй ў пытанні візаў – недастатковая захада.

У сувязі з гэтым дэпутаты заклікалі да больш жорсткіх і канкрэтных санкцыяў супраць расейскіх чыноўнікаў, а таксама да забароны на гандаль зброяй ды вайсковаю тэхнікаю, улучна з продажам Францыяй Расеі штурмавых караблёў класу «Містраль».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў