У ЗША кот узяў у закладнікі сям’ю з 7-месячным дзіцём


Сям’я з Портлэнду, штат Арэгон звярнулася па дапамогу ў паліцыю, пасля таго, як іх 7-месячнае дзіця атакаваў… кот.

Гаспадар 11-кілаграмовага ката пароды персідскі коларпойнт гаворыць, што і раней іхны гадаванец паводзіў сябе агрэсіўна. У ноч з 8 на 9 сакавіка кот на мянушку Люкс напаў на 7-месячнае дзіцё, пасля чаго гаспадары былі вымушаныя звярнуцца ў паліцыю. Са згоды сям’і апублікаваны запіс звароту да службы 911.

{movie}Кот узяў у закладнікі сям’ю. Званок у 911|right|15284{/movie}

Тэрыса Баркер і Лі Палмэр вымушаныя былі разам з дзіцём хавацца ў спальні да прыезду паліцыі. Паліцыянтам удалося злавіць Люкса і змясціць у клетку. Уладальнікі ката гавораць, што апасаюцца новых нападаў, таму будуць вымушаныя аддаць Люкса ў прытулак.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў