Украіна не будзе ўводзіць войскаў у Крым


Пра тое, што Кіеў не зробіць спробы спыніць расейскую акупацыю сілаю, паведаміў в. а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Тым часам расейскія медыі ўжо пішуць, што Крым стане рэспублікаю ў складзе РФ.

Аляксандр Турчынаў сказаў агенцтву «France Press», што войскаў у Крым уводзіць не будуць, каб не падстаўляць пад удар сваіх усходніх межаў. Ён дадаў, што лічыць крымскі рэферэндум загадзя сфальсіфікаваным: «Тое, што яны называюць рэферэндумам, будзе адбывацца не ў Крыме, а ў крамлёўскіх кабінетах», – заявіў в. а. прэзідэнта агенцтву.

Тым часам расейскае выданне «Газета.Ru» са спасылкаю на ўласныя крыніцы піша, што негалосна рашэнне пра далучэнне Крыму да Расеі ўжо прынятае. Паводле медыяў, гэта мае быць рэспубліка, у якой будзе дзве афіцыйныя мовы: расейская і крымскататарская.

Крымскія татары заявілі, што будуць байкатаваць рэферэндум аб далучэнні Крыму да Расеі, запланаваны на 16 сакавіка.

АК, паводле unian.ua

Стужка навінаў