Журналістка Алена Бабакова: Расею ад вайны стрымлівае ЗША


Як не дапусціць вайны і спыніць Пуціна – «Гарачы каментар» з журналісткаю Аленаю Бабковаю.

«Як спыніць Пуціна, не ведае ніхто, іншая справа – міжнародная супольнасць за апошняе дзесяцігоддзе распрацавала некалькі механізмаў супраць ахамелых дыктатараў, якія могуць змусіць іх калі не спыніцца, то прыцішыць свой запал», – распавяла суразмоўца «Белсату».

{movie}Алена Бабакова, журналістка: Расею ад вайны стрымлівае ЗША|right|15254{/movie}

На ейную думку, гэта знаёмыя механізмы: «жорсткія фінансавыя санкцыі, замарожванне візаў, перарыванне двухбаковых адносінаў ды іншыя мерапрыемствы, якія б’юць па прэстыжы ўлады».

«Улада Украіны паказвае сябе не вельмі эфектыўна: па-першае, з пункту гледжання кадравых прызначэнняў, па-другое, гэта непрадуманая інфармацыйная палітыка», – сказала Алена Бабакова.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў