Украінскі сцяг у цэнтры Гомля на знак салідарнасці з украінскім народам (фотафакт)


Гомельскі дэмакратычны актывіст Канстанцін Жукоўскі вывесіў на сваім прыватным жылым доме ў Гомлі сцяг Украіны.



Як растлумачыў актывіст, ён зрабіў гэта на знак салідарнасці з украінскім народам і на знак пратэсту супраць расейскай інтэрвенцыі ва Украіну.

Апроч таго, актывіст абклеіў свой аўтамабіль налепкамі «Украіна – не Аліна» з партрэтам Аліны Кабаевай і «Putin, hads off Ukraine» з калажам з партрэтаў Сталіна і Уладзіміра Пуціна.



Раней актывіст Кастусь Жукоўскі намерваўся зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты свайго папугая Яшу.




МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў