Вучыць бясплатна беларускай мове пачалі і пад мяжою з Расеяй (фота)


Бясплатныя моўныя курсы «Мова плюс» правялі ў Гомлі.

На заняткі ў Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры, якія вялі выкладчыкі менскіх курсаў «Мова нанова» Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка, сабралася больш за 30 маладых гамельчукоў.

«Мова плюс» – гэта шанец не толькі палепшыць свой узровень валодання беларускаю моваю, але і даведацца больш пра родны край, знайсці аднадумцаў і сяброў, адзначаюць арганізатары.

Апроч Гомля, што стаіць недалёка ад расейскай і ўкраінскай мяжы, курсы «Мова плюс» правядуць у Горадні ды Баранавічах.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў