У менскім заапарку ў пажары загінулі 7 жывёлінаў


Уначы загарэўся міні-экзатарыум. Паводле папярэдняй інфармацыі, у агні загінулі – 3 вожыкі, 2 львінахвостыя макакі, яванская макака і плямістая генета.

Як паведамляе сайт МНС, інфармацыя пра пажар паступіла 9 сакавіка а 4 раніцы ад мінакоў. Калі ратавальнікі прыбылі на тэрыторыю заапарку, дах будынку міні-экзатарыуму гарэў адкрытым полымем, агонь распаўсюджваўся ўнутры памяшканняў. Пажар зліквідавалі а 4:53.

Дзякуючы дзеянням работнікаў МНС, удалося выратаваць ад знішчэння агнём міні-экзатарыум і астатніх жывёлінаў, што ўтрымліваюцца ў ім.

Мяркуецца, што прычынаю пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў