У Сімферопалі страляюць і збіваюць журналістаў


У сталіцы Крыму невядомыя абстралялі аўтамабіль кіеўскіх актывістаў, якія прыбылі ў Рэспубліканскі ваенкамат, захоплены раней узброенымі расейскімі вайскоўцамі, ды збілі журналістаў.

У інтэрнэце з’явілася відэа, як актывісты мусілі ўцякаць ад ваенкамату, бо ў іх бок раздаліся стрэлы.

{movie}Стрэлы ў Сімферопалі|right|15241{/movie}

Пазней «зялёныя чалавечкі» са зброяй збілі журналістаў, адабралі флэш-карты і пашкодзілі тэхніку.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Facebook’у» паведаміла журналістка «Громадське телебачення» Ганна Бабінец: «Я забегла на запраўку, сфатаграфавала машыну, у якую заскочылі гэтыя падонкі ў масках».

Раней на тэрыторыю Рэспубліканскага ваеннага камісарыяту ў Сімферопалі зайшлі прыблізна 100 узброеных людзей, якія назваліся «крымскаю самаабаронаю», запусцілі тры аўтобусы з вайскоўцамі і расставілі аўтаматчыкаў на паверхах.

Сёння на адміністратыўнай мяжы з Аўтаномнаю Рэспублікаю Крым узброеныя людзі адкрылі агонь па памежным самалёце, паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе.

Лёгкі патрульны самалёт, на борце якога не было ўзбраення, ажыццяўляў патруляванне дзяржаўнай мяжы ды памежных раёнаў.

Калі самалёт быў на мяжы з аўтаноміяй, па ім пачалі страляць з боку гораду Армянск. Як запэўніваюць памежнікі, экстрэмісты адкрылі агонь з аўтаматычнай зброі.

«Пілоты здзейснілі рэзкі манеўр, знізіліся на крайнюю вышыню і з разгонам хуткасці адышлі з курсу», – адзначылі памежнікі. Ніхто з экіпажу не пацярпеў.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў