Папулярызаваць беларускую мову вызваўся чарговы спартоўца. Гэтым разам, ролік на мове запісаў чэмпіён свету па муай-тай, заслужаны майстар спорту Дзяніс Ганчаронак.
Прэзентацыя беларускамоўнага відэа з англамоўнымі субцітрамі запланаваная на 8 сакавіка ў Лас-Вегасе. Менавіта там з удзелам Дзяніса, Паўла Турука і знакамітага тайбаксёра Віталя Гуркова пройдзе байцоўскае шоу «Kickboxing Empire 2».
{movie}Баец Дзяніс Ганчарэнка запісаў беларускамоўны ролік|right|15211{/movie}
«Канцэпцыя роліку такая, што без нацыянальнай мовы абысціся было немагчыма. Стаяла задача праілюстраваць беларускі каларыт і надаць відэа матывацыйнасці, – апавядае Дзмітрый Казлоўскі, дырэктар кампаніі «Malamoute Production», у якой амерыканцы замовілі відэа. – Нашы продкі, пра якіх у роліку вядзецца гаворка, былі выбітныя ваяры, і перадаць той дух без беларускай мовы немагчыма. Ваяр без гісторыі – дрэнны ваяр. А нашая гісторыя – гэта беларуская мова».
Раней беларускамоўныя ролікі запісалі кікбаксёр Віталь Гуркоў, які літаральна месяц таму стаў чэмпіёнам свету па муай-тай у версіі WBC.
{movie}Віталь Гуркоў. Культура паляпшае жыццё! |right|15212{/movie}
А таксама форвард нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі ды барысаўскай каманды БАТЭ Віталь Радзівонаў.
{movie}Віталь Радзівонаў. Футбол – гэта|right|15213{/movie}
ДР, паводле euroradio.fm