Інтэрпол паведаміў аб атрыманні запыту на арышт Януковіча


Запыт на арышт зрынутага прэзідэнта скіравалі цяперашнія ўкраінскія ўлады. Цяпер Інтэрпол вывучае правамоцнасць запыту.

Віктара Януковіча патрабуюць арыштаваць за злоўжыванне ўладаю і забойства, паведаміла прэс-служба арганізацыі Інтэрполу.

Януковіч уцёк з Кіева 22 лютага. 28 лютага ён даў прэс-канферэнцыю ў Растове-на-Доне, дзе заявіў, што лічыць сябе легітымным прэзідэнтам.

Праз некалькі дзён у сацыяльных сетках з’явіліся паведамленні, што Януковіч памёр у выніку інфаркту. Афіцыйнага пацвярджэння гэтая інфармацыя не знайшла, аднак на публіцы былога прэзідэнта больш пакуль ніхто не бачыў.

Украінскае інфармагенцтва УНІАН са спасылкаю на крыніцы ў спецслужбах краіны 6 сакавіка паведаміла, што Януковіча няма ў жывых, і звярнулася да расейскіх уладаў з просьбаю пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў