Палітолаг Павел Усаў: Януковіч – пешка ў гульні з Пуціным


Галоўнаю мэтаю Масквы ў канфлікце з Украінаю было паставіць пад кантроль паўвостраў і юрыдычна адарваць ад Украіны паводле сцэнара Прыднястроўя, Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі, кажа Павел Вусаў.

Пакуль што ўсё ідзе згодна з планам, бо міжнароднай рэакцыі няма, мяркуе Павел Усаў. Паводле эксперта, сітуацыя патавая, парламент і кіраўніцтва Крыму не прызнае кіраўніцтва ў Кіеве, як і Расея не лічыць новы ўрад Украіны легітымным. Кіеў таксама не прызнае рашэнняў, якія прымаюцца у Сімферопалі. Праблема ў тым, што Кіеў не мае механізмаў паўплываць на сітуацыю.

«Выйсце для Кіева – прымусіць парламент распусціцца і арыштаваць тых, хто здраджвае ды праводзіць антыдзяржаўныя рашэнні, або змірыцца», – падкрэсліў госць «Белсату».

«Януковіч – лялька, якую накіравалі з Крамля. Крэмль у гульні з Кіевам, пакуль быў Януковіч, перамагаў. Аднак з іншым прэзідэнтам – іншы сцэнар. Зрынулі легітымнага прэзідэнта – мы маем права бараніць сваё насельніцтва, што і было зроблена ў Крыме», – адзначыў палітолаг.

Больш – у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў