Украінская бабуля дзяржсакратару ЗША: Перадайце сваім кіраўнікам, каб не былі, як Януковіч


Наведваючы барыкады на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве, дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы (John Forbes Kerry) выслухаў павучэнні 78-гадовай украінскай вяскоўкі.



Лідзія Івашчанка, жыхарка вёскі Петрыўцы Вышгарадскага раёну, пабачыўшы шаноўнага замежнага госця на вуліцы Інстытуцкай, запытала яго, ці разумее ён па-ўкраінску, а пазней з дапамогаю перакладчыцы пачала яго настаўляць.

{movie}Бабуля Ліда з украінскай вёскі павучыла дзяржсакратара ЗША|right|15190{/movie}

«Перадайце сваім кіраўнікам: крый Божа так кіраваць, як у нас Януковіч гэта рабіў. Ведаеце, ён уцёк ад нас. Януковіч нас бедных не разумеў, не слухаў. Людзі не вытрымалі і мусілі выходзіць, разумееце? Нас прымусіла беднасць. Ён даў нармальна жыць багатым людзям, а нас, бедных, ніхто не слухаў: ні Вярхоўная Рада, ні Януковіч. Гэта ягоная віна. Таму ён і ўцёк ад свайго народу», – патлумачыла ўкраінская пенсіянерка замежнаму палітыку.

У сваю чаргу Керы пяшчотна паклаў пенсіянерцы руку на плячо і пацікавіўся, што яна думае пра прысутнасць расейскіх войскаў у Крыме. Жанчына абвінаваціла Януковіча ў тым, што той на 25 гадоў працягнуў перабыванне Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі на паўвостраве.

Як высветліў карэспандэнт «Gazeta.ua», бабуля Ліда аказалася суседкай экс-прэзідэнта Януковіча. Былая рэзідэнцыя Януковіча «Мэжыгір’я» размяшчаецца непадалёк ад роднага сяла жанчыны. Аднак, нягледзячы на гэта, у рэзідэнцыі бабуля змагла пабываць толькі пасля ўцёкаў былога кіраўніка дзяржавы за мяжу.

МЯ, belsat.eu, паводле gazeta.ua

Стужка навінаў