Вядоўца тэлеканалу «Russia Today» звольнілася ў наўпроставым эфіры (відэа)


Прычынаю сыходу амерыканская журналістка Ліз Валь (Liz Wahl) назвала дзеянні Расеі ў Крыме.

Вядоўца ў наўпроставым эфіры заявіла, што «больш не можа апраўдваць акупацыю Крыму Пуціным і працаваць на канале, які абяляе расейскага прэзідэнта». Журналістка падкрэсліла, што нарадзілася ў сям’і, якая ў часы савецкага ўварвання ўцякала з Вугоршчыны ў ЗША.

{movie}Ліз Ўал звольнілася ў наўпроставым эфіры|right|15187{/movie}

Гэта ўжо другі выпадак дэмаршу ў наўпроставым эфіры каналу.

За дзень да здарэння з крытыкаю палітыкі Масквы выступіла іншая вядоўца «RT» амерыканка Эбі Марцін (Ebi Martin). У сваёй аўтарскай праграме «Breaking the Set» яна заявіла, што «Украіна – гэта пешка ў глабальнай палітычнай шахматнай партыі».

{movie}Эбі Марцін крытыкуе палітыку Масквы|right|15188{/movie}

У сваю чаргу галоўны рэдактар тэлеканалу «RT» Маргарыта Сіманьян заявіла, што Эбі Марцін стала ахвярай «амерыканскай прапаганды» і не да канца паінфармаваная, што адбываецца ў Крыме. Кіраўніцтва каналу паабяцала выслаць журналістку на месца падзеяў, аднак тая адмовілася ехаць.

Англійскамоўны тэлеканал «RT», створаны ў 2005 годзе, фінансуецца Крамлём. Яго галоўнаю задачаю ёсць прасоўванне пазіцыі ды інтарэсаў Расеі на Захадзе.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў