У інтэрнэце рэзка зацікавіліся, кім быў Бандэра


У сеціве з’явілася больш запытаў пра Бандэру, чым пра Чэ Гевару.



Карыстальнікі ва ўсім свеце пачалі правяраць ў інтэрнэце, хто такі Сцяпан Бандэра, піша Watcher.

Рэзкі рост цікавасці ў сусветнай супольнасці да Сцяпаны Бандэры зафіксаваў «Google Trends» – сервіс, які аналізуе пошукавыя запыты людзей ва ўсім свеце, здзейсненых праз пашукавік «Google».

Постаць Бандэры аказалася ў апошнія дні больш папулярнай, чым такая легендарная асоба як Чэ Гевара.

На прарасейскіх мітынгах ва Усходняй Украіне і Крыме апошнімі днямі гучала, што ўладу ва Украіне праз Майдан захапілі «бендэраўцы». Што праўда, прыхільнікі аднаго з ідэолагаў украінскага нацыяналізму Сцяпана Бандэры мусілі б называцца «бандэраўцамі». Відавочна, самі ўдзельнікі прарасейскіх мітынгаў дакладна не ведалі, пра што гаварылі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў