Расейскі пісьменнік Віктар Пялевін збірае жарты пра сітуацыю ва Украіне


Літаратар сабраў за дзень больш за 60 анекдотаў, показак і афарызмаў пра дачыненні Расеі і Украіны ў сваім «Фэйсбуку». Калекцыя жартаў увесь час папаўняецца.



Вось толькі некаторыя прыклады са збору Віктара Пялевіна:

«Дыялог:

– Ты фашыст і бандэравец!

– Так, я ведаю, у нас уся сінагога такая».

«– Што вам у школе задалі?

– Паўтарэнне. Багдан Хмяльніцкі, вайна за незалежнасць Украіны.

– Калі пачалася?

– 1648.

– Калі скончылася?

– Дык яна, па-мойму, яшчэ не скончылася».

«– З якімі краінамі мяжуе Расея?

– А з якімі захоча…».

«Прыходзіць Пуцін да варажбіткі ды пытаецца:

– А ну, скажы, цыганка, што будзе з Расеяй праз дзесяць гадоў?

– Праз дзесяць гадоў будзе вайна з Украінаю.

– Та! – махнуў рукой Пуцін. – Гэта я і сам ведаю, гэта ў нас у планах… Ты мне распавядзі што-небудзь жыццёвае, бытавое, як людзі жыць будуць. Ну, напрыклад, колькі праз дзесяць гадоў у Маскве будзе каштаваць бутэлька піва?

– 6 грыўняў».


«Асвабадзіцелі, адсвабодзьцеся!»

«Львоў, паглядзела ОРТ – аказваецца, страшна выйсці на вуліцу. Выйшла на вуліцу – аказваецца, страшна глядзець ОРТ».



«У гэты час у замку ў шэфа:

– Ну што? Абвесцілі вайну Украіне?

– Так, мой фюрэр.

– Выдатна, выдатна. І што ўкраінцы?

– Смяюцца, мой фюрэр…»

«Пуцін паабяцаў паводзіць сябе ў Крыме, як джэнтльмен – прапускаць наперад перад арміяй украінскіх жанчын і дзяцей».

«Пакуль расейцы хвалююцца пра лёс расейскай мовы ва Украіне, самымі распаўсюджанымі мовамі ў Маскве становяцца таджыкская і ўзбекская».

«– У нас 13 залатых медалёў, мы на першым месцы ў медальным заліку!

– А мы прэзідэнта зрынулі…

– Вось жа блін…»

«– Здавайцеся!

– Не будзем!

– Адстрэльвацца!

– Не будзем!

– Ну хоць пераначаваць пусціце!

– Сто долараў з чалавека за ноч.

– А што так дорага?

– Гэта Крым, дзетка…»

«– Вы чулі, Януковіч памёр.

– Як памёр?

– Вы не паверыце, ён прастудзіўся на пахаванні…»

«Пуцін так прызвычаіўся называць чорнае – белым, а белае – чорным, што ніхто і не здзівіцца, калі ён, пачаўшы вайну на Чорным моры, скончыць – на Белым…»

«Пуцін не выводзіць войскаў, бо не ведае, як напісаць у загадзе: «з Украіны» або «са Украіны».

«Пытанне Пуціна: «Што робяць амерыканскія караблі ў Чорным моры?» Оўбама адказаў: «Дык… я не ведаю… гэта не нашыя… гэта самаабарона Майдану…»

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў