Вайсковы эксперт: Пуцін хоча зрабіць Крым «незагойнаю ранаю»


Пуцін блефуе, бо насамрэч не зацікаўлены, каб давесці сітуацыю ў Крыме да наўпроставай вайны, мяркуе вайсковы эксперт Аляксандр Алесін.

«Думаю, ён не зацікаўлены, каб адрываць Крым, яму патрэбна мець міну запаволенага дзеяння ў складзе Украіны, свайго роду незагойную рану, праз якую можна было б вярэдзіць Украіну, уплываць на яе», – адзначыў адмыслоўца.

{movie}Алесін: Пуцін хоча зрабіць Крым незагойнаю ранаю |right|15174{/movie}

Сітуацыю з Прыднястроўем у Малдове спадар Алесін назваў прыкладам таго, як Расея можа выкарыстоўваць сепаратызм у сваіх мэтах. Пасля рэферэндуму на Крыме, ступень ваеннай напругі там пачне спадаць, а расейскія войскі вернуцца дахаты, мяркуе эксперт.

«У Пуціна ж з’явіцца дакумент разам з заяваю Януковіча, якім ён будзе трэсці ды казаць: «Вось бачыце, ёсць волевыяўленне, давайце максімальна шырокія правы аўтаноміі Крыму, пост прэзідэнта і гэтак далей».

Зусім жа аддзяліць Крым Пуцін не хоча, бо тады нажыве сабе багата праблемаў і згубіць магчымасць уплываць праз Крым на ўсю Украіну.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў