У руках расейцаў – гарнізоны супрацьракетнай абароны. «Белсат» з перадавой у Крыме


Украінскім памежнікам даводзіцца працаваць фактычна пад дуламі аўтаматаў. 8 падраздзяленняў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны застаюцца заблакаваныя расейскімі ўзброенымі вайскоўцамі, заявіў намеснік кіраўніка ведамства. Паводле апошніх паведамленняў з Крыму, расейскія войскі захапілі два ўкраінскія гарнізоны супрацьракетнай абароны.

Афіцыйная Масква не прызнае наяўнасці сваіх войскаў на тэрыторыі Крыму. Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу назваў гэтыя звесткі «поўнаю лухтою».

{movie}У руках расейцаў – гарнізоны проціракетнай абароны. «Белсат» з перадавой у Крыме |right|15169{/movie}

Падобная сітуацыя – ужо амаль тыдзень вакол усіх стратэгічных украінскіх вайсковых гарнізонаў. Украінскія жаўнеры сваёй тэрыторыі не пакідаюць і кажуць, што гатовыя выконваць загады афіцыйнага Кіева. Каля галоўнага ўваходу – расейскі сцяг і мясцовыя жыхары з георгіеўскімі стужкамі.

Праз дарогу – антываенны мітынг, у якім бяруць удзел пераважна жанчыны. Гэта робяць адмыслова, каб зменшыць імавернасць правакацыяў з абодвух бакоў.

{movie}У антываенным мітынгу ў Крыме бяруць удзел пераважна жанчыны |right|15171{/movie}

Блакады ўкраінскіх вайсковых гарнізонаў сваймі войскамі Масква не прызнае, але частка людзей вітае байцоў крыкамі «Расея».

Больш пра сітуацыю ў Крыме глядзіце ў матэрыялах Аркадзя Несцярэнкі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў