«Закон Крыму». Расейскі вайсковец ў Керчы даў інтэрв’ю ўкраінскім журналістам


У інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, на якіх можна распазнаць ваенную тэхніку з расейскімі нумарамі ў Крыме. Побач стаяць вайскоўцы без апазнавальных знакаў.

Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу назваў здымкі правакацыяй. Пра тое, што кадры сфальсіфікаваныя, раней у размове з журналістамі заявіў і Уладзімір Пуцін.

Тым часам журналісты інтэрнэт-каналу «УкрСтримТВ» знайшлі свае доказы прысутнасці расейцаў у Крыме. Яны паразмаўлялі з вайскоўцам без нашывак, які прызнаўся ў тым, што ён расеец. Здымалі не на базе, а на дварэ. Звычайна салдаты не кантактуюць з прадстаўнікамі медыяў, аднак адзін з іх аказаўся вельмі гаваркі. На пытанне журналістаў, адкуль прыехалі вайскоўцы, салдат запытаўся ў адказ: «А Вы не здагадваецеся, хто мы?».

Як жыхары Крыму «троляць» расейскіх вайскоўцаў, глядзіце тут.

{movie}Расейскія вайскоўцы далі інтэрв’ю ў Керчы|right|15165{/movie}

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў